| Mastersland.org https://forum.mastersland.org/ |
|
| 12.05.11-15.05.11 Дударскі фэст-2011 - ДК Ветеранов (Минск) https://forum.mastersland.org/viewtopic.php?f=63&t=16652 |
Страница 1 из 1 |
| Автор: | solomon [ 25 апр 2011, 22:06 ] |
| Заголовок сообщения: | 12.05.11-15.05.11 Дударскі фэст-2011 - ДК Ветеранов (Минск) |
Дударскі фэст-2011 Начало: 12.05.2011 Конец: 15.05.2011 Исполнители: Litvintroll Место проведения: ДК Ветеранов (Минск, Беларусь) Цена: 25000-40000 руб. Ссылка на сайте Юбілейны “Дударскі фэст-2011” адметны прыездам трох замежных зорак сярэднявечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча). У адпаведнасці з пажаданнямі слухачоў у 2011 г. будзе працягнуты эксперымент сумяшчаць імправізацыйнае выкананне на дудзе з DJ. Праграма фэста: 12 траўня 19.00 - Канцэрт у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21): Essa (Беларусь), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь). На канцэрце будуць прысутнічаць спецыяльна запрошаныя госьці - удзельнікі гурта Hedningarna. Квіткі: 20 000 – 30 000. Даведкі: 29 6490888. 13 траўня 19.00 - Сольны канцэрт Hedningarna (Швецыя) у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21). Даведкі: 29 6490888. Квіткі: 25 000 – 40 000. 14 траўня Канферэнцыя “Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы” (хутар Барок, Валожынскі раён). У праграме афіцыйная частка з дакладамі даследчыкаў, неафіцыйная частка – сумесны нямецка-шведска-беларускі джэм-сэйшн. Абмежаваны доступ па папярэдняй замове праз e-mail: [url]zsasnouski@tut.by[/url] 15 траўня Апошні канцэрт у клубе Рэактар! 18.00 - Канцэрт у клубе "Рэактар" (вул В.Харужэй, 29): Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь), Кашлаты Вох (Беларусь), Testamentum terrae (Беларусь). Спецыяльныя госць - Open Folk (Польшча). Конкурс імправізацый з DJ Паўлам Балцэвічам. Квіткі: 20 000 – 40 000. Даведкі: 29 6490888. Hedningarna Гурт заснаваны ў Швецыі ў 1987 годзе. Hedningarna часткова шведскі, часткова фінскі фольк-гурт, які грае сумесь электроннай і рок музыкі з элементамі старадаўняй скандынаўскай народнай музыкі. Fidelius Нямецкі гурт складаецца з трох чалавек, якія з дапамогай старых музычных інструментах (дудэльзакаў, шалмеяў, фідэляў, барабанаў, цыстраў) граюць старадаўнюю нямецкую музыку. Музыкі шукаюць забытыя песні ў бібліятэках і потым прапануюць іх публіцы. Фідэліусы працуюць над перакладамі старых песен нямецкіх сорбаў (мова якіх, дарэчы, падобна на беларускую). Open Folk Гурт сярэднявечнай еўрапейскай і фолькавай музыкі. Быў заснаваны ў 1987 годзе ў Польшчы. У рэпертуары – свецкая, танцавальная і рэлігійная музыка Сярэднявечча, Рэнесанса і Барока, а таксама традыцыйны еўрапейскі фальклор. Выкарыстоўвае старадаўнія інструменты розных краін свету: флейты, дуды, фідэлі, віолы да гамба, кельцкія арфы, клавесін, лютні, перкусіі. Аргкамітэт фэста - кантакты Зміцер Сасноўскі (прадзюсар) +375 29 66-36-879 +375 29 258-92-83 [url]zsasnouski@tut.by[/url] Агенства BMA-group (арганізацыйная падтрымка) + 375 29 6490888 [url]w1979@tut.by">w1979@tut.by[/url] Аня Несцерава (інтэрнэт-падтрымка) +375 29 685-03-74 [url]Ahene@yandex.ru[/url] |
|
| Автор: | solomon [ 16 май 2011, 18:26 ] |
| Заголовок сообщения: | Re: 12.05.11-15.05.11 Дударскі фэст-2011 - ДК Ветеранов (Мин |
Отчет |
|
| Страница 1 из 1 | Часовой пояс: UTC + 3 часа |
| Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group http://www.phpbb.com/ |
|