Дударскі фэст-2011 Начало: 12.05.2011
Конец: 15.05.2011
Исполнители: LitvintrollМесто проведения: ДК Ветеранов (Минск, Беларусь)
Цена: 25000-40000 руб.
Ссылка на сайтеЮбілейны “Дударскі фэст-2011” адметны прыездам трох замежных зорак сярэднявечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча).
У адпаведнасці з пажаданнямі слухачоў у 2011 г. будзе працягнуты эксперымент сумяшчаць імправізацыйнае выкананне на дудзе з DJ.
Праграма фэста:
12 траўня
19.00 - Канцэрт у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21): Essa (Беларусь), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь).
На канцэрце будуць прысутнічаць спецыяльна запрошаныя госьці - удзельнікі гурта Hedningarna. Квіткі: 20 000 – 30 000.
Даведкі: 29 6490888.
13 траўня
19.00 - Сольны канцэрт Hedningarna (Швецыя) у Палацы ветэранаў (вул.Я.Купалы, 21).
Даведкі: 29 6490888.
Квіткі: 25 000 – 40 000.
14 траўня
Канферэнцыя “Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы” (хутар Барок, Валожынскі раён).
У праграме афіцыйная частка з дакладамі даследчыкаў, неафіцыйная частка – сумесны нямецка-шведска-беларускі джэм-сэйшн.
Абмежаваны доступ па папярэдняй замове праз e-mail: [url]zsasnouski@tut.by[/url]
15 траўня
Апошні канцэрт у клубе Рэактар!
18.00 - Канцэрт у клубе "Рэактар" (вул В.Харужэй, 29): Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь), Кашлаты Вох (Беларусь), Testamentum terrae (Беларусь).
Спецыяльныя госць - Open Folk (Польшча).
Конкурс імправізацый з DJ Паўлам Балцэвічам.
Квіткі: 20 000 – 40 000.
Даведкі: 29 6490888.
Hedningarna
Гурт заснаваны ў Швецыі ў 1987 годзе. Hedningarna часткова шведскі, часткова фінскі фольк-гурт, які грае сумесь электроннай і рок музыкі з элементамі старадаўняй скандынаўскай народнай музыкі.
Fidelius
Нямецкі гурт складаецца з трох чалавек, якія з дапамогай старых музычных інструментах (дудэльзакаў, шалмеяў, фідэляў, барабанаў, цыстраў) граюць старадаўнюю нямецкую музыку. Музыкі шукаюць забытыя песні ў бібліятэках і потым прапануюць іх публіцы. Фідэліусы працуюць над перакладамі старых песен нямецкіх сорбаў (мова якіх, дарэчы, падобна на беларускую).
Open Folk
Гурт сярэднявечнай еўрапейскай і фолькавай музыкі. Быў заснаваны ў 1987 годзе ў Польшчы. У рэпертуары – свецкая, танцавальная і рэлігійная музыка Сярэднявечча, Рэнесанса і Барока, а таксама традыцыйны еўрапейскі фальклор. Выкарыстоўвае старадаўнія інструменты розных краін свету: флейты, дуды, фідэлі, віолы да гамба, кельцкія арфы, клавесін, лютні, перкусіі.
Аргкамітэт фэста - кантакты
Зміцер Сасноўскі (прадзюсар)
+375 29 66-36-879
+375 29 258-92-83
[url]zsasnouski@tut.by[/url]
Агенства BMA-group (арганізацыйная падтрымка)
+ 375 29 6490888
[url]w1979@tut.by">w1979@tut.by[/url]
Аня Несцерава (інтэрнэт-падтрымка)
+375 29 685-03-74
[url]Ahene@yandex.ru[/url]